ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     4 верасня 2002 г. № 1222

АБ КАМАНДЗIРАВАННI П.I.БРЫГАДЗIНА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з  12  па  13  верасня  2002  г.   у   г.Маскву
(Расiйская  Федэрацыя)  Мiнiстра адукацыi Брыгадзiна Пятра Iванавiча
для  ўдзелу ва ўрачыстым пасяджэннi калегii, прысвечаным святкаванню
200-годдзя стварэння Мiнiстэрства адукацыi Расiйскай Федэрацыi.
     Фiнансаванне  расходаў  П.I.Брыгадзiна  за праезд у  г.Маскву i
назад,  а таксама пражыванне ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Аплата    сутачных  ажыццяўляецца  за  кошт  валютных   сродкаў
Мiнiстэрства  замежных  спраў  у  адпаведнасцi  з  пастановай Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  23  чэрвеня  2000  г. № 935 "Аб
удасканаленнi    арганiзацыi  i  павышэннi  эфектыўнасцi   службовых
камандзiровак  у  замежныя  дзяржавы"  (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).
     П.I.Брыгадзiну    ў    двухтыднёвы   тэрмiн  пасля   заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI