ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 верасня 2002 г. № 1243

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Галцеева Уладзіміра Іванавіча, намесніка дырэктара дэпартамента па міграцыі – начальніка ўпраўлення па справах бежанцаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, і Тумашык Таццяну Уладзіміраўну, начальніка міграцыйнай службы камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны ўклад у выпрацоўку і рэалізацыю дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі;

Грыгаровіча Івана Іванавіча, старшыню гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці, за шматгадовую добрасумленную працу па ўмацаванню законнасці ў сферы эканамічных адносін.