ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     23 верасня 2002 г. № 1304

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ДЗЯРЖАЎНАЙ НАВУКОВАЙ УСТАНОВЫ "IНСТЫТУТ
ЦЕПЛА- I МАСААБМЕНУ IМЯ А.В.ЛЫКАВА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII
НАВУК БЕЛАРУСI" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За  значны  ўклад  у  развiццё  фундаментальных  i   прыкладных
даследаванняў у галiне цепла- i масапераносу,  цеплафiзiкi, механiкi
вадкасцей, газаў i плазмы, энергетыкi, укараненне навукова-тэхнiчных
распрацовак у вытворчасць,  падрыхтоўку  навуковых  кадраў,  плённую
навукова-арганiзацыйную  дзейнасць  i  ў  сувязi  з 50-годдзем з дня
заснавання ўзнагародзiць  Дзяржаўную  навуковую  установу  "Iнстытут
цепла-  i  масаабмену  iмя  А.В.Лыкава  Нацыянальнай  акадэмii навук
Беларусi" Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI