ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2002 г. № 304-ПСР2

Аб узнагароджанні М.А.Бяспалай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства і нацыянальнай культуры, шматгадовую педагагічную і навукова-арганізацыйную дзейнасць, а таксама за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшыню секцыі па пытаннях навукі, адукацыі і культуры Навукова-экспертнага савета пры Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прарэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры Бяспалую Марыю Аркадзьеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.