ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2002 г. № 305-ПСР2

Аб узнагароджанні работнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Бергера Барыса Міхайлавіча – дацэнта кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Будкевіча Уладзіміра Уладзіміравіча – дэкана аркестравага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Зеленкову Ганну Паўлаўну – дацэнта кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Панасюк Наталлю Рыгораўну – старшага выкладчыка кафедры моў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.