ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 кастрычнiка 2002 г. № 1438

АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"

 Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Правесцi з 20 снежня 2002 г. па 10 студзеня 2003 г.
навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў,
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i
Мiнскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
 2. Мiнiстэрству адукацыi:
 да 1 снежня 2002 г. зацвердзiць пералiк мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх
арганiзацый (па ўзгадненню), прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй
дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых
арганiзацый;
 па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi