ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   23 кастрычнiка 2002 г. № 1454

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.А.ГОШЫНА Ў г.ЖЭНЕВУ
(ШВЕЙЦАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з  23  па  26  кастрычнiка  2002 г.  у г.Жэневу
(Швейцарская  Канфедэрацыя)  намеснiка  Старшынi Дзяржаўнага мытнага
камiтэта  Рэспублiкi  Беларусь  Гошына  Уладзiмiра  Анатольевiча для
ўдзелу  ў  33-й сесii Адмiнiстрацыйнага камiтэта Мытнай канвенцыi аб
мiжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кнiжак МДП.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.А. Гошына  ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў  Беларускай  асацыяцыi
мiжнародных аўтамабiльных перавозчыкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI