ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 лiстапада 2002 г. № 1526

АБ УЗНАГАРОДЖАННI Н.Г.АЛОЎНIКАВАЙ, Ю.А.БЫКАДОРАВА,
К.У.ГАЎРЫЛАВЕЦ, А.М.ЛЮТАГА, I.I.ПЕРАПЕЧКI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За актыўны ўдзел у забеспячэннi навучальна-выхаваўчага працэсу
пры падрыхтоўцы педагагiчных кадраў i ў сувязi з 80-годдзем з дня
заснавання Установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны
унiверсiтэт iмя Максiма Танка" ўзнагародзiць Ганаровай граматай
Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь:
 Алоўнiкаву Наталлю Глебаўну - загадчыка кафедры замежных моў;
 Быкадорава Юрыя Аляксандравiча - прарэктара па вучэбнай рабоце;
 Гаўрылавец Клару Усеваладаўну - прафесара кафедры педагогiкi;
 Лютага Анатоля Мiхайлавiча - загадчыка кафедры гiсторыi
Беларусi;
 Перапечку Iвана Iванавiча - загадчыка лабараторыi кафедры
агульнай фiзiкi.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI