ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2002 г. № 329-ПСР2

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў для сістэмы адукацыі, развіццё педагагічнай навукі і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.