УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лістапада 2002 г. № 577

Аб прысваенні Г.Дз.Несцяровіч ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь»

За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага народнага мастацтва, заслугі ў выхаванні падрастаючага пакалення прысвоіць хормайстру народнага ансамбля беларускай песні «Церніца» Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Несцяровіч Галіне Дзмітрыеўне ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».