УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 снежня 2002 г. № 599

Аб прысваенні Г.М.Ашмяну ганаровага звання «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь»

За заслугі ў павышэнні якасці транспартных паслуг, паляпшэнні выкарыстання транспартных сродкаў, шматгадовую добрасумленную працу прысвоіць дырэктару даччынага унітарнага прадпрыемства «Аўтобусны парк № 2» г. Ліды рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблаўтатранс» Ашмяну Георгію Міхайлавічу ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь».