ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 снежня 2002 г. № 1751

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За  шматгадовую  плённую працу ў галiне аховы здароўя, асабiсты
ўклад  у  паляпшэнне  медыцынскай дапамогi насельнiцтву вобласцi i ў
сувязi  з  200-годдзем  з  часу  заснавання  ўстановы  аховы здароўя
"Магiлёўская    гарадская  бальнiца  хуткай  медыцынскай   дапамогi"
ўзнагародзiць    Ганаровай  граматай  Савета  Miнiстpaў   Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў дадзенай установы:
     Аўраменку  Васiля  Аляксеевiча  -  урача-неўрапатолага  другога
неўралагiчнага аддзялення;
     Мельнiкаву    Валянцiну  Аляксандраўну  -  медыцынскую   сястру
рэанiмацыйна-анестэзiялагiчнага аддзялення;
     Папкову    Ларысу    Пятроўну    -     урача-акушэра-гiнеколага
фiзiялагiчнага аддзялення;
     Сцепанюка    Андрэя    Фёдаравiча   -  загадчыка   хiрургiчнага
аддзялення;
     Шорыкаву Наталлю Уладзiмiраўну - галоўную медыцынскую сястру;
     Юшкiну    Iрыну    Iванаўну   -  загадчыка   эндакрыналагiчнага
аддзялення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI