ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 снежня 2002 г. № 351-ПСР2

Аб узнагароджанні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Рэспублікі Беларусь і ва ўмацаванне міждзяржаўных сувязей узнагародзіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.