ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2002 г. № 356-ПСР2

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф.Скарыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для сістэмы адукацыі і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць установу адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф.Скарыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.