УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2002 г. № 619

Аб узнагароджанні М.Р.Пераходзькі і П.І.Чэшко медалём «За адвагу»

За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на пажары, узнагародзіць лесніка Руднянскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Целяханскі лясгас» Івацэвіцкага раёна Пераходзьку Міхаіла Расціслававіча і жыхара пас. Светлы Баранавіцкага раёна Чэшко Пятра Іванавіча медалём «За адвагу».