УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2003 г. № 3

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2002 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і брацтва паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2002 года:

Бадзічу Аляксею Пятровічу (архімандрыту Кірылу) – настаяцелю Свята-Троіцкага храма ў г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці;

Кулагіну Анатолю Мікалаевічу – старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату мастацтвазнаўства;

Поўнаму Фёдару Пятровічу – протаіерэю, настаяцелю праваслаўнага прыхода ў гонар Усіх Святых г. Мінска, кіраўніку праекта «Рэабілітацыйны цэнтр «Дом міласэрнасці»;