ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2002 г. № 15

Аб узнагароджанні У.І.Адамушкі, У.Р.Казлоўскага, К.Б.Шымакоўскай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы ў рэспубліцы намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Адамушку Уладзіміра Іванавіча;

за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у развіццё культуры Гомельскай вобласці дырэктара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр» Казлоўскага Уладзіміра Рыгоравіча;

за значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі загадчыка аддзела культуры Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці Шымакоўскую Крысціну Браніславаўну.