ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     23 студзеня 2002 г. № 86

АБ ПАДПIСАННI НЕКАТОРЫХ ПАГАДНЕННЯЎ ПА МЫТНЫХ I
ПАДАТКОВЫХ ПЫТАННЯХ НА ТЭРЫТОРЫЯХ ДЗЯРЖАЎ - ЧЛЕНАЎ
ЕЎРАЗIЙСКАГА ЭКАНАМIЧНАГА СУПОЛЬНIЦТВА

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пагадзiцца з прапановай  Мiнiстэрства  па  падатках  i  зборах,
узгодненай  з Мiнiстэрствам юстыцыi,  Мiнiстэрствам замежных спраў i
iншымi  зацiкаўленымi,  аб  падпiсаннi  Пагаднення   аб   мытным   i
падатковым  кантролi  за  вытворчасцю  i  абаротам этылавага спiрту,
алкагольнай, спiртаўтрымлiваючай i тытунёвай прадукцыi на тэрыторыях
дзяржаў - членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i Пагаднення
аб абмене iнфармацыяй памiж падатковымi i мытнымi органамi дзяржаў -
членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва (прыкладаюцца)*.
     Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова Васiлiя
Паўлавiча на падпiсанне гэтых пагадненняў.
______________________________
     *Не рассылаюцца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI