ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 студзеня 2002 г. № 103

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць зборшчыка вырабаў з пластмас беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства «Фрэзеніус-Барысаў-Дыялізатэхнік» у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю Аўдышэву Алу Казіміраўну;

за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Брэсцкай вобласці кіраўніка арэнднага прадпрыемства «Будтрэст № 2» г. Пінска Несцюка Пятра Рыгоравіча;

за добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў наладчыка абсталявання вытворчасці вырабаў з пластмас беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства «Фрэзеніус-Барысаў-Дыялізатэхнік» у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю Пецюка Івана Віктаравіча;