УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 чэрвеня 2002 г. № 317

Аб прысваенні У.А.Несцераву ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у будаўнiцтва аб’ектаў жыллёвага, сацыяльна-культурнага i вытворчага прызначэння прысвоiць генеральнаму дырэктару рэспублiканскага вытворчага праектна-будаўнiчага унiтарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд» Несцераву Уладзiмiру Аляксеевiчу ганаровае званне «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь».