УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 ліпеня 2002 г. № 364

Аб прысваенні П.А.Міцько ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую працу ў галiне аховы здароўя, заслугi ў аказаннi лячэбна-прафiлактычнай дапамогi насельнiцтву прысвоiць галоўнаму ўрачу дзяржаўнай установы «Смалявiцкае раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне» Мiнскай вобласцi Мiцько Пятру Антонавiчу ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь».