ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 студзеня 2003 г. № 17

Аб узнагароджанні Л.Л.Васільева, П.С.Куца, С.І.Молчана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Васільева Леанарда Леанідавіча, загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара тэхнічных навук, прафесара, за значны ўклад у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне цепла- і масапераносу, стварэнне і ўкараненне ў народнай гаспадарцы рэспублікі высокаэфектыўных энергазберагаючых тэхналагічных працэсаў і апаратаў, актыўную навуковую дзейнасць;

Куца Паўла Сцяпанавіча, загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара тэхнічных навук, прафесара, за значны ўклад у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне цепла- і масапераносу, стварэнне і ўкараненне ў народнай гаспадарцы рэспублікі высокаэфектыўных сушыльна-тэрмічных тэхналагічных працэсаў і абсталявання, актыўную навуковую дзейнасць;