ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лютага 2002 г. № 165

Аб назначэнні намеснікаў Міністра архітэктуры і будаўніцтва і дырэктара дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва – Галоўнага дзяржаўнага будаўнічага інспектара Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Назначыць Філіпава Сяргея Яўгенавіча першым намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва, Абрамчука Міхаіла Міхайлавіча і Сакалоўскага Леаніда Віктаравіча – намеснікамі Міністра архітэктуры і будаўніцтва, Сыса Віктара Васільевіча – дырэктарам дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва – Галоўным дзяржаўным будаўнічым інспектарам Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва – старшыні Камітэта дзяржаўнага будаўнічага нагляду пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.