УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 студзеня 2002 г. № 57

Аб узнагароджаннi Т.А.Тэвасян медалём Францыска Скарыны

За значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, высокае выканаўчае майстэрства ўзнагародзіць артыстку дзяржаўнай установы «Брэсцкі тэатр лялек» Тэвасян Тамару Анатольеўну медалём Францыска Скарыны.