ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      7 лютага 2002 г. № 171

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ УРЭГУЛЯВАННI ДАЎГАВЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ
I ПАТРАБАВАННЯЎ ЗА 1992-1993 ГАДЫ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапанову    Мiнiстэрства  фiнансаў,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам  замежных  спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Нацыянальным
банкам,  аб  правядзеннi  перагавораў  па  праекту  Пагаднення памiж
Урадам  i  Нацыянальным  банкам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам   i
Нацыянальным  банкам  Азербайджанскай  Рэспублiкi  аб   урэгуляваннi
даўгавых абавязацельстваў i патрабаванняў за 1992-1993 гады.
     Зацвердзiць  прыкладзены  праект  Пагаднення  памiж  Урадам   i
Нацыянальным  банкам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам i Нацыянальным
банкам    Азербайджанскай    Рэспублiкi  аб  урэгуляваннi   даўгавых
абавязацельстваў  i патрабаванняў за 1992-1993 гады* ў якасцi асновы
для правядзення перагавораў.
     Упаўнаважыць  Miнiстpa  фiнансаў  Корбута  Мiкалая Пятровiча на
правядзенне  ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага    Пагаднення,   дазволiўшы  ўносiць  у  яго  змяненнi   i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
     * Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI