ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 17 студзеня 2003 г. № 43

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМНЫМ ПРАДАСТАЎЛЕННI БУДЫНКАЎ ДЛЯ
РАЗМЯШЧЭННЯ ПАСОЛЬСТВАЎ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемным прадастаўленнi
будынкаў для размяшчэння пасольстваў.
 Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай
Народнай Рэспублiкi аб узаемным прадастаўленнi будынкаў для
размяшчэння пасольстваў (прыкладаецца)*.
 Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку