УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 студзеня 2002 г. № 7

Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2001 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. Прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2001 года:

Барабанцаву Віктару Кірылавічу – мастаку-манументалісту Мінскага мастацкага камбіната;

Жараву Паўлу Анатольевічу – кіраўніку іканапіснай школы-студыі пры Мінскім епархіяльным упраўленні;

Крываносу Фёдару Паўлавічу – свяшчэнніку Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска;

узорнай капэле хлопчыкаў і юнакоў Брэсцкага абласнога Палаца культуры прафсаюзаў (мастацкі кіраўнік – Ігумнава Ала Міхайлаўна);

калектыву работнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Выдатнае ліццё».

2. Устанавіць памер прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2001 года – 100 мінімальных заработных плат.

3. Міністэрству культуры выдзеліць у 2002 годзе са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва 5 млн. рублёў на выплату прэмій «За духоўнае адраджэнне» 2001 года.