ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 лютага 2002 г. № 202

АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI
СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць  у 2002 годзе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi са
сродкаў,  прадугледжаных  у  рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных    даследаванняў,    навукова-тэхнiчных  праграм   i
праектаў,  16,5  млн.рублёў на падрыхтоўку i правядзенне святкавання
Дня беларускай навукi.
     Мiнiстэрству  фiнансаў, Камiтэту па навуцы пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  забяспечыць  кантроль за мэтавым выкарыстаннем
указаных сродкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI