ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 лютага 2002 г. № 221

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мальты аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мальты аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый (прыкладаецца)*.

Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Хвастова Міхаіла Міхайлавіча на падпісанне дадзенага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.