ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 лютага 2002 г. № 261

Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Камітэтам па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па навуцы і тэхніцы Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне інавацыйнай дзейнасці

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Камітэтам па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па навуцы і тэхніцы Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне інавацыйнай дзейнасці.