ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 23 студзеня 2003 г. № 79

АБ УЗНАГАРОДЖАННI С.А.ЖДАНКА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За вялiкi ўклад у развiццё фундаментальных i прыкладных
даследаванняў у галiне фiзiкi i хiмii нераўнаважных сiстэм,
стварэнне i ўкараненне ў народную гаспадарку рэспублiкi
энергаэфектыўных тэхналогiй i тэхнiкi, плённую
навукова-арганiзацыйную i навукова-педагагiчную дзейнасць
узнагародзiць навуковага кiраўнiка аддзялення дзяржаўнай навуковай
установы "Iнстытут цепла- i масаабмену iмя А.В.Лыкава Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi", галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi, члена-карэспандэнта, доктара
фiзiка-матэматычных навук Жданка Сяргея Аляксандравiча Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.