ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 23 студзеня 2003 г. № 83

АБ УЗНАГАРОДЖАННI КАМУНАЛЬНАГА УНIТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА
"РЭДАКЦЫЯ АБЛАСНОЙ ГАЗЕТЫ "МАГIЛЁЎСКАЯ ПРАЎДА" ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За ўсебаковае i разнастайнае iнфармаванне насельнiцтва аб
найбольш значных аспектах грамадска-палiтычнага жыцця вобласцi i ў
сувязi з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты ўзнагародзiць
камунальнае унiтарнае прадпрыемства "Рэдакцыя абласной газеты
"Магiлёўская праўда" Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI