УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 верасня 2001 г. № 478

Аб прысваеннi С.А.Цiтову ганаровага звання «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь»

За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё айчыннай электратэхнічнай прамысловасці прысвоіць дырэктару рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод «Электрарухавік» Цітову Святаславу Андрэевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».