УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 верасня 2001 г. № 479

Аб прысваеннi Б.Ф.Стурлiсу ганаровага звання «Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь»

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі прысвоіць дырэктару Смаргонскага раённага унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка» Стурлісу Браніславу Францавічу ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь».