ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     6 сакавiка 2002 г. № 303

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ
САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

     Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пагадзiцца  з  прапановай  Мiнiстэрства  абароны,  узгодненай з
Мiнiстэрствам    замежных   спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi,   iншымi
рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага  кiравання,  аб  правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Саюзным  Урадам  Саюзнай  Рэспублiкi  Югаславiя  аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай
Рэспублiкi    Югаславiя    аб    ваенна-тэхнiчным     супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць    намеснiка  Miнiстpa  абароны  па  ўзбраенню   -
начальнiка  ўзбраення Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь Рагажэўскага
Пятра  Iванавiча  на  правядзенне  перагавораў  па праекту ўказанага
Пагаднення,  дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_____________________________
     *Не рассылаецца.

Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                        А.КАБЯКОЎ