ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 сакавіка 2002 г. № 312

Аб упаўнаважанні М.П.Корбута на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Упаўнаважыць Міністра фінансаў Корбута Мікалая Пятровіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг).

Прызнаць страціўшай сілу частку другую пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1999 г. № 1814 «Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 91, 5/2082).