ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 сакавіка 2002 г. № 323

Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Арменія

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Арменія.