ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 сакавіка 2002 г. № 338

Аб вызваленні А.І.Ціліна ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і аб назначэнні на гэту пасаду А.М.Сілівончыка

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 15 сакавіка 2002 г. Ціліна Анатолія Іванавіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на работу ў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (п. 4 арт. 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Назначыць Сілівончыка Андрэя Мікалаевіча намеснікам начальніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення.