УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 жніўня 2001 г. № 437

Аб прысваеннi М.У.Найдзёнаву ганаровага звання «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу г. Мінска прысвоіць кіраўніку арэнднага прадпрыемства «Будаўнічы трэст № 1» вытворчага канцэрна «Мінскбуд» Найдзёнаву Міхаілу Уладзіміравічу ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».