ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 студзеня 2003 г. № 118

Аб узвядзенні помніка паэту Адаму Міцкевічу ў г. Мінску

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам, аб узвядзенні ў г. Мінску ў 2003 годзе помніка пісьменніку Адаму Міцкевічу.

2. Фінансаванне работ, звязаных з праектаваннем і будаўніцтвам помніка, ажыццявіць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце Міністэрству культуры.

Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па ўстаноўцы помніка і добраўпарадкаванню навакольнай тэрыторыі ажыццяўляецца Мінскім гарвыканкомам.

3. Кантроль за стварэннем мастацкай часткі помніка ўскласці на Міністэрства культуры.