ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 22 лютага 2000 г. N 232

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПЕРУ АБ 
 ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Перу аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *).
 Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў
Мартынава С.М. на вядзенне гэтых перагавораў.
 Завердзiць праект дадзенага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў i дазволiць унесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага значэння.