ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      22 лютага 2000 г. N 236

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ
 РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ РАСIЙСКАЙ
 ФЕДЭРАЦЫI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЫВУЧЭННЯ, РАЗВЕДКI
 I ВЫКАРЫСТАННЯ МIНЕРАЛЬНА-СЫРАВIННЫХ РЭСУРСАЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага   асяроддзя,   узгодненай  з  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i
Мiнiстэрствам   замежных   спраў,  аб  заключэннi  Пагаднення  памiж
Мiнiстэрствам  прыродных  рэсурсаў  i  аховы  навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  прыродных рэсурсаў Расiйскай
Федэрацыi   аб   супрацоўнiцтве   ў  галiне  вывучэння,  разведкi  i
выкарыстання мiнеральна-сыравiнных рэсурсаў.

 Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                       У.ЯРМОШЫН