ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 красавіка 2002 г. № 430

Аб камандзіраванні Э.Р.Барыева ў г. Брусель (Каралеўства Бельгія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 12 красавіка 2002 г. у г. Брусель (Каралеўства Бельгія) першага намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева Энвера Рызаевіча для ўдзелу ў пасяджэнні Галоўнага камітэта па планаванню выкарыстання грамадскіх службаў у надзвычайных сітуацыях у фармаце СЕАП.

Прыняць да ўвагі, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Э.Р.Барыева ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.

Э.Р.Барыеву ў двухтыднёвы тэрмін пасля заканчэння камандзіроўкі прадставіць справаздачу аб яе выніках.