ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 красавіка 2002 г. № 432

Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Накіраваць з 6 па 9 красавіка 2002 г. у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў 1-й канферэнцыі донараў па прыцягненню фінансавых і іншых рэсурсаў для вырашэння постчарнобыльскіх праблем.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Цалкі У.Р. ажыццяўляецца за кошт сродкаў праекта ПРААН «Умацаванне механізмаў партнёрства і мабілізацыя рэсурсаў у мэтах памяншэння вынікаў чарнобыльскай катастрофы».