ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 1999 г. № 1092-П/VIII

Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб творчых саюзах»

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах».

2. Накіраваць указаны законапраект Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.

Заўвагі і прапановы па ўказанаму законапраекту накіроўваюцца ў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу.

3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах» з улікам паступіўшых заўваг і прапаноў і ўнесці яго на разгляд восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні.