ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 7 лютага 2000 г. N 161
АБ СКАРЫСТАННI МIНIСТЭРСТВАМ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ ДАДАТКОВЫХ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ ЎТРЫМАННЯ СЛУЖБОВЫХ ЛЕГКАВЫХ АЎТАМАБIЛЯЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Дазволiць, у якасцi выключэння, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання скарыстаць у 2000 годзе са сродкаў, пералiчаных гэтаму Мiнiстэрству ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 мая 1998 г. N 753 "Аб адлiчэннi прадпрыемствамi па вытворчасцi лiкёра-гарэлачных вырабаў i заводам шампанскiх вiн грашовых сродкаў Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання", 41 млн.рублёў для ўтрымання легкавых аўтамабiляў для службовага карыстання.