ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      10 лютага 2000 г. N 182

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI ВОЙСКАЎ СУПРАЦЬПАВЕТРАНАЙ АБАРОНЫ 
 УЗБРОЕНЫХ СIЛ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ 
 САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За дасягнутыя  поспехi  ў  баявой  падрыхтоўцы,   навучаннi   i
выхаваннi  асабовага  саставу  i  ў  сувязi  з пяцiгоддзем стварэння
аб'яднанай сiстэмы супрацьпаветранай  абароны  дзяржаў  -  удзельнiц
Садружнасцi      Незалежных     Дзяржаў     узнагародзiць     Войскi
супрацьпаветранай  абароны   Узброеных   Сiл   Рэспублiкi   Беларусь
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ