ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 лютага 2000 г. N 212

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ГРУЗII АБ ПРЫНЦЫПАХ 
 ЗБIРАННЯ ЎСКОСНЫХ ПАДАТКАЎ ПРЫ ЭКСПАРЦЕ I IМПАРЦЕ ТАВАРАЎ 
 (РАБОТ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць   прапанову   Мiнiстэрства   фiнансаў,   узгодненую   з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Грузii аб прынцыпах збiрання ўскосных падаткаў пры экспарце i
iмпарце тавараў (работ).
     Упаўнаважыць  Мiнiстра  фiнансаў  Корбута  Мiкалая Пятровiча на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення.
     Пры  правядзеннi  перагавораў  кiравацца  прыкладзеным праектам
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Грузii аб
прынцыпах  збiрання ўскосных падаткаў пры экспарце i iмпарце тавараў
(работ) *).
     Дазволiць  уносiць  у  праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ