ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 красавіка 2002 г. № 486

Аб камандзіраванні У.У.Наумава ў г. Ерэван (Рэспубліка Арменія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць 15–16 красавіка 2002 г. у г. Ерэван (Рэспубліка Арменія) Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра Уладзіміравіча для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня паліцыі Рэспублікі Арменія.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.У.Наумава ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935 «Аб удасканаленні арганізацыі і павышэнні эфектыўнасці службовых камандзіровак у замежныя дзяржавы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).

У.У.Наумаву ў двухтыднёвы тэрмін пасля заканчэння камандзіроўкі прадставіць справаздачу аб яе выніках.