ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 красавіка 2002 г. № 495

Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Упаўнаважыць Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова А.У. на падпісанне дадзенага Пагаднення.